Понедельник, 23.12.2024, 01:15Приветствую Вас Гость | RSS
SchoolMasters
Форма входа
Поиск
Меню сайта
Категории
Нормативные и правовые акты специального образования
Программно-методическое обеспечение
Планирование работы
Особенности преподавания предметов
Педагогические технологии
Опыт коллег
Компьютер в специальном образовании
Обучение чтению и письму
Обучение арифметике
Знакомство с окружающим миром
Игра развивает
Календарь
.
Осталось...
Опросы
Оцените мой сайт
Всего ответов: 128
Статистика

Онлайн всего: 4
Гостей: 4
Пользователей: 0
Партнер
OZ.by - не только книжный магазин
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • web.A.net
  • Педагогическая мастерская


    Главная » Статьи » Методический помощник » Опыт коллег

    Урок - падарожжа як сродак выхавання патрыёта

    ZavadskaiaVI_1     

        "Любовь к своей стране не возможна без уважения к ее истории и        традициям.  Быть патриотом – значит ощущать себя неотъемлемой частью Отечества."

                                                                                                    Из миниинтервью.

       У апошнія гады наша Бацькаўшчына, згодна з законам гістарычнага развіцця, перажывае складаны этап свайго новага нацыянальна-культурнага адраджэння. Таму менавіта цяпер значна ўзрасла цікавасць многіх людзей нашай краіны да гісторыі свайго народа, да роднай культуры і мовы.
       Настаўнік гісторыі Завадская В.І. распрацавала і паспяхова праводзіць цыкл урокаў-падарожжаў у беларускую мінуўшчыну, які ставіць па мэце звярнуць увагу вучняў дапаможнай школы на багатую спадчыну нашага народа, яго духоўную прыгажосць, яго глыбокія карані. Гэтым самым Валянціна Іванайна спадзяецца дапамагаючы дзецям з асаблівасцямі псіхалагічнага і разумовага развіцця спасцігнуць сябе, свой народ, сваю краіну. Менавіта гэтыя ўрокі гісторыі фарміруюць у вучняў пачуццё гонару за сябе як беларусаў, за сваю Бацькаўшчыну, прымушаюць звярнуцца да фальклору свайго края.
       Для правядзення цыкла ўрокаў-падарожжаў выбрана тэма "Побыт жыхароў Беларусі ў XVIII стагоддзі", якія вывучаецца ў . класе на працягу шасці ўрокаў:
           1)Жыллё беларусаў у горадзе і вёсцы - 2 урокі;
           2)Ежа, посуд жыхароў Беларусі;
           3)Аддзенне сялян і шляхты ў XVIII стагоддзі;
           4)3вычаі беларусаў;
           5)Беларускія народныя святы.
       Правядзенню ўсяго цыкла ўрокаў папярэднічае вялікая падрыхтоўчая работа. Па-першае, гэта падбор настаўнікам дадатковай літаратуры па тэмах урока, афармленне кніжных выстаў. Па-другое, падрыхтоўка наглядных матэрыялаў: афармленне плакатаў, выбар ілюстрацый з альбомаў і кніг, падрыхтоўка вучэбных выстаў, картачак з практычнымі заданнямі. Па-трэцяе, падбор загадак, прыказак, прымавак, скарагаворак, гульняў, састаўленне крыжаванак па тэмах урокаў, выбар музычнага афармлення ўрока.
       Усё гэта дапамагае Валянціне Іванаўне зрабіць урок больш цікавым, дае магчымасць яе вучням лепш засвоіць новы матэрыял.
       Пачынае ўрок Валянціна Іванаўна традыцыйна - з апытання. Кожны вучань атрымлівае картку з практычным заданнем, якія падрыхтаваны з улікам магчымасцей кожнага вучня - маюць розны ўзровень складанасці. Такая форма праверкі дамашняга задання дае магчымасць ацаніць веды ўсіх вучняў на кожным уроку і вызначыць, які матэрыял дзеці не засвоілі.
       Каб даць вучням арыенцір, прыдаць вывучэнню тэмы мэтанакіраваны характар, настаўніца дае кароткую характарыстыку мэты і задач урока, асаблівасцей вывучаемага матэрыяла.
       Пры тлумачэнні новай тэмы, Валянціна Іванаўна выкарыстоўвае падрыхтаваную нагляднасць, якая размяшчаецца на дошцы, на наборным палатне і іншых карысных плошчах класнага памяшкання. Асаблівая ўвага надаецца засваенню вучнямі новых паняццяў і невядомых ім раней слоў. Кожнае новае паняцце і яго тлумачэнне дзеці запісваюць ў сшыткі, уключаецца яно і ў крыжаванкі, загадкі, або іншыя заданні, якія выконваюцца вучнямі пры замацаванні атрыманых на ўроку ведаў.

       Важнае месца на ўроку-падарожжы мае праца з падручнікам: дзеці шукаюць адказы на пытанні настаўніка ў тэксце параграфа, зачытваюць тыя ўрыўкі, якія на іх думку адпавядаюць заданню. Праца з кнігай дае магчымасць актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў, выхоўвае іх самастойнасць.
    Для стварэння эфекта сапраўднага падарожжа і стварэння адпаведнага эмацыянальнага настрою ўрока настаўніца выкарыстоўвае розныя прыёмы: вучні адзначаюць на сваіх падарожных картах горад ці вёску, дзе яны "знаходзяцца" у пэўны момант урока; увядзенне ў ход урока элементаў тэатралізацыі, выкарыстанне дыафільмаў, дыапазітываў, выставы, адпаведнае афармленне класа, падбор фанаграм. 
       3 мэтай здароўезберажэння вучняў прадуглежваецца невялікі перапынак сярод урока - "хвілінкі-весялінкі", калі дзеці могуць крышку адпачыць: разгадаць загадкі, пагуляць у прапанаваную настаўнікам гульню, або проста заплюшчыць вочы і паслухаць музыку. I музыка, і гульні, і загадкі падбіраюцца настаўнікам загаддзя і адпавядаюць тэме ўрока.
       У канцы апошняга ўрока з прапанаванага цыкла падводзяцца вынікі падарожжа. Гэта дае добрую магчымасць для адваротнай сувязі, дазваляе высветліць якія заданні спадабаліся вучням і былі цікавымі, якія не спадабаліся і чаму, якія былі залішне складанымі і г.д.
       Заканчваюцца ўрокі Валянціны Іванаўны, але не заканчваюцца падарожжы яе вучняў ў мінулае, яны працягваюцца на пазакласных занятках. Па тэмах урокаў з гэтага цыкла Валянціна Іванаўна прапануе выхавацелям і дапамагае правесці наступныя заняткі:

           І.Легенды і паданні зямлі беларускай:
              1)Легенды Нясвіжа:
                 а)Адкуль Нясвіж;
                 б)Слова пра дружыну Нясвіжскую;
                 в) Пра дуб і сасну;
                 г) "I халодны, і цвёрды, як сэрца ў грудзях Радзівіла..."
              2)Пра Магілёў;
              3)Пра Слуцк:
                 а)Пра князя Слуцкага і яго замак на Князь-возеры;
                 б)Слуцкія паясы.
              4) У ноч на Купалу.

          II. Экскурсіі ў этнаграфічны музей ці куток, збор экспанатаў для школьнага музея.

          III. Заняткі па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву па наступных тэмах:
              1 .Выцінанкі. Выраб упрыгожанняў да Каляд. 
              2.Пісанкі.фарбаванне яек да свята.

          IV. Падрыхтоўка і правядзенне святаў народнага каляндара.


    Аўтар: Nehlest


           З асабістага вопыту работы В. І. Завадскай

            Гісторыя Беларусі

    Урок-падарожжа "Беларускія народныя святы" (8 клас) (doc, 276.43 KB)


    Категория: Опыт коллег | Добавил: Nehlest (07.07.2009) | Автор: Елена
    Просмотров: 2411 | Теги: история Белоруссии, преподавание истории во вспомогател | Рейтинг: 5.0/1 |
    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]