![](http://virmary.ucoz.ru/pedmasterskaia/belmova01.jpg) Ільняная і жытнёвая. Сялянская. Баравая ў казачнай красе. Старажытная. Ты самая славянская, Светлая, як травы ў расе.
Пімен Панчанка
У іерархічнай структуры нацыянальнага выхавання ў спецыяльнай школе галоўнае месца, без сумнення, належыць роднай мове, якая павінна з'яўляцца сродкам фарміравання ў дзіцяці карціны свету, авалодання ім беларускай культурай, ідэнтыфікацыі сваей асобы як прыналежнай да беларускага народа Аднак, у рэальных умовах, якія склаліся ў спецыяльных школах, асабліва ў школах з рускай мовай навучання, беларуская мова, пакуль што, разглядаецца толькі як прадмет вывучэння. Рускамоўнае асяроддзе навучання і выхавання для вучня з разумовай адсталасцю робіць беларускую мову дастаткова цяжкай для ўспрымання і вывучэння, таму што без дапамогі дарослага ён самастойна не заўважае роднаснасці і падабенства абедзвюх моў. Аналіз моўнага асяроддзя вучняў у сям’і паказвае, што яно таксама не вельмі спрыяе развіццю маўленчых навыкаў вучняў на роднай мове. Вялікая колькасць сямей пражывае ва ўмовах горада, або блізкіх да іх. І зносіны ў гэтых сем’ях ажыццяўляюцца на рускай мове. Беларускае гутарковае маўленне прысутнічае ў большасці выпадкаў у межах таго дамашняга задання, што вучні атрымліваюць у школе. Вясковыя дзеці лепш разумеюць беларускую лексіку і моўныя выразы, іх актыўны слоўнік некалькі шырэй, чым у гарадскіх. Але гэта не значыць, што яны ведаюць родную мову і свабодна ёю валодаюць. У большасці вясковых сем’ях размаўляюць на так званай "трасянцы” – сумесі беларускага і рускага слоўнікаў з дабаўленнем местачковых дыялектаў. А такое моўнае асяроддзе, зразумела, таксама нельга назваць беларускамоўным. Навучанне дзяцей беларускай мове, як роднай мове, як мове зносін, павінна стаць арганічнай часткай навучальна-выхаваўчага працэсу ў дапаможных школах з беларускай і, асабліва, з рускай мовай навучання. Асноўны акцэнт трэба зрабіць на авалоданне вучнямі зносінамі на беларускай мове. Ва ўмовах толькі ўрочнага навучання мове, гэта мэта будзе недасяжнай. Таму ёсць патрэба ў арганізацыі пазакласнай работы па навучанню дзяцей роднай мове. Матэрыялы, якія прапануюцца ніжэй, маюць практычную накіраванасць і, магчыма дапамогуць настаўнікам, якія выкладаюць беларускую мову ў дапаможных школах або інтэгрыраваных класах, зрабіць урокі прывабнымі для разумова адсталых дзяцей.
Аўтар: Nehlest
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 13.08.2008 N 65 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь" (документ утратил силу, читать здесь)
.
|