Четверг, 02.05.2024, 03:46Приветствую Вас Гость | RSS
SchoolMasters
Форма входа
Поиск
Меню сайта
Категории
Программно-методическое обеспечение работы в ДОУ
Планирование работы в ДОУ
Планы, конспекты занятий с дошкольниками
Взаимодействие с другими специалистами ДОУ
Взаимодействие с родителями
Календарь
.
Осталось...
Опросы
Оцените мой сайт
Всего ответов: 128
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Партнер
OZ.by - не только книжный магазин
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • web.A.net
  • Педагогическая мастерская


    Главная » Статьи » Работа с дошкольниками » Программно-методическое обеспечение работы в ДОУ

    Праграма "Развіццё маўлення на аснове азнаямлення з навакольным светам" (ЗПР, 3 год навучання). Частка 2

       

          

       РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ НА АСНОВЕ АЗНАЯМЛЕННЯ З НАВАКОЛЬНЫМ СВЕТАМ

       ТРЭЦІ ГОД НАВУЧАННЯ

          Пачатак тут >>>

       НАВУЧАННЕ ГРАМАЦЕ

       Работа над сказам і словам.

        Праводзіць гукавы аналіз слоў(шар, рак, ружа, месяц, рыба, ліса, сані, рука, піла, павук, гусі, качкі, іголка, слон і інш.).

        Дзяліць сказы (з 2—3 слоў) на словы, вызначаць паслядоўнасць слоў у сказах і складаць сказы з зададзенай колькацю слоў па сюжэтных малюнках і графічных схемах.

        Фарміраваць уяўленне пра склад як частку слова.

        Дзяліць слова на склады, вызначаць іх колькасць.

        Знаёмщь з якаснымі характарыстыкамі гукаў: пры дапамозе галоснага гука можна праспяваць мелодыю, можна гучна вымаўляць, каб было чуваць на адлегласці; струмень паветра пры вымауленні галосных гукаў выходзіць свабодна, без перашкод; пры вымаўленш зычных чуюцца голас і шум (м, н, л, ж) або толкі шум (ш, п., к, х) і г. д.

        Галосныя і зычныя.

        Абазначэнне гукаў літарамі. А (гук і літара), У (гук і літара), О (гук і літара).

        Галосныя гук1 літары А, У, О.

        Слова АУ (гукавы аналіз і сінтэз, чытанне).

        Слова УА (гукавы аналіз і сінтэз, чытанне).

        Зычныя гук М (гук і лігара), X (гук і літара), П (гук і літара), Г (гук і літара), К (гук і літара).

        Работа ў сшытку. Арыентацыя на старонках сшытка. Напісанне элементаў літар.

       3 квартал

       Прафесіі. Пашыраць уяўленш дзяцей аб прафсіях: від дзейнасці, прылады працы, вынік працы (цырульнік, медсястра, будаунік, швачка, паштальён, бібліятэкар і шш.). Экскурсіі на будоўлю, у цырульню, атэлье. Вучыць суадносіць веды аб новых прафесіях з родам заняткаў сваіх бацькоў,сваякоў.

       Матэрыялы і інструменты. Працягваць работу па фарміраванню уяўленняў аб матэрыялах і інструментах і іх уласцівасцях: метал (тонкі, тоўсты, згінаецца, не згінаецца), папера рознай таўшчыні (для чаго выкарыстоўваецца), тканіны рознай якасці (шоўк, шэрсць, паркаль), шкло (тоўстае, тонкае, празрыстае, непразрыстае, каляровае, б'ецца), пластмаса (тонкая, тоўстая, белая, сіняя), ніткі, тасьма, стужкі (тонкія, тоўстыя, моцныя, нямоцныя, рвуцца, не рвуцца; шарсцяныя, шаўковыя, баваўняныя). Знаходзіць сярод наваколъных нрадметаў тыя, што зроблены са знаёмых матэрыялаў. Разглядаць інструменты, якія зроблены са знаёмых матэрыялаў, паказваць спосабы іх выкарыстання (пэндзлік, шчотка, мяцелка, ручка, шуфлі, рыдлёўка, граблі). Заахвочваць ведаць, называць матэрыялы, інструменты і дзеянні, якія імі робяць.

       Раслінны свет. Працягваць вучыць распазнаваць культурныя і дзікарослыя расліны бліжэйшага наваколля (дрэвы, кусты, кветкі); адрозніваць па лістах, кары хваёвыя і ліставыя дрэвы, кусты ад дрэў, травяністыя расліны па колеру, форме лістоу і кветак. Дзеці засвойваюць назвы знаёмых раслін, месцы, дзе яны растуць (лес, луг, сад), назіраюць за ростам раслін у садзе, на агародзе. Фарміраваць уяўленш аб тым, што для жыцця і росту раслін неабходны адначасова святло, вада, цяпло і пажыўная глеба. Экскурсія ў лес. Карціна "Расліны, якія нас кормяць" (як на стале з'явіўся хлеб). Правядзенне вопытаў, стварэнне праблемна-пошукавых сітуацый.

       Насякомыя. Знаёміць дзяцей з насякомымі (матылькі, стракозы, мурашкі, пчолы, камары, мухі, божыя кароўкі, жукі), расказваць пра іх карысць і шкоду для людзей і раслін. Арганізаваць назіранш за насякомымі, звяртаць увагу на характар іх руху, паводзіны (поўзае, лётае, гудзіць, звініь, кусае, джаліць).

         Рыбы. Знаёміць дзяцей з рыбамі (карась, акунь, шчупак, сом), іх знешнімі асаблівасцямі (галава, тулава, хвост, плаўнікамі, цела пакрыта луской; на галаве — рот, вочы, жабры), асяроддзем жыцця (усе жывуць у вадзе). Весці назіранні за жыццём рыб кутка прыроды, даглядаць іх. Развіваць уменне параўноўваць і класіфікаваць па адметных асаблівасцях.

         Поры года: зіма — вясна (параўнанне). Працягваць фарміраваць уяўленні дзяцей аб сезонных з'явах у прыродзе. Зімой: мароз, снегапад, снег падае сняжынкамі, пакрывае зямлю, вадаёмы пакрыты лёдам, лёд слізкі, дрэвы — без лісця, няма малылькоў, жукоў, мала птушак. Вясной: цяплее, птушак становщца болей, у агародзе саджаюць агародніну, на клумбах — кветкі. Весці каляндар надвор'я. Назіраць за працай і адзеннем людзей у розную пару года. Звяртаць увагу дзяцей на праяўленне адзнак святла і цемнаты ў залежнасці ад пары года. Экскурсіі ў лес (за першымі кветкамі), у сад, калі ён цвіце. Карціна "Гракі прыляцелі'.

         Часткі сутак. Дні тыдня. Поры года. Працягваць фарміраваць уяўленне аб часе. Вучыць дзяцей адрозніваць і называць дзень і ноч, дні тыдня, месяцы пораў года, асноўны стан надвор'я. Вучыць выяўляць сувязі: дзьме вецер — гойдаюцца галіны дрэў; ідзе дождж — на зямлі лужыны, мокра; свеціць сонейка — стала цёпла, высахлі лужыны, суха. Уводзіць паняцці: рана, позна, сёння, учора, на наступны, дзень. Суадносіць час сутак са зменамі ў прыродзе і з дзейнасцю дзяцей.

         Вуліца. Працягваць знаёміць дзяцей з правшамі паводзін на вуліцы. Вучыць пераходзщь вуліцу, запамінаць дарогу ад дома да сада. Дзецям неабходна ведаць назву вуліы, на якой яны жывуць, назвы некаторых грамадскіх будынкаў і іх прызначэнне (аптэка, бальніца, паліклініка, рынак, цырк, пошта, школа і шш.), Экскурсіі па гораду.

         Святы і забавы. Свята 8 Сакавіка. Падрыхтоўка да ранішніка. Дзеці дапамагаюць упрыгожваць групавы пакой, малююць віншаванні, запрашальныя білеты, рыхтуюць падарункі, развучваюць вершы, песні, танцы. Гутарка пра працу мам і бабуль, пра дапамогу старэйшым у хатніх справах. Заахвочваць дзяцей расказваць, як прайшлі святочныя дні дома. Вучыць успрымаць розныя забавы (прагляд фільма, спектакля, канцэрта, гульню, спаборніцтвы і г. д.) як агульную прывабную падзею тыдня. Заахвочваць дзяцей праяўляць актыўнасць, імкнуцца да ўдзелу ў разнастайных за­бавах.

         Падрыхтоўка да школы. Знаёміць дзяцей з абавязкамі школьніка, вучэбнымі прыладамі, правіламі паводзін у школе. Стымуляваць развіццё вучэбнай дзейнасці (кантроль, самакантроль, абагульненыя спосабы практычнай і інтэлектуальнай дзейнасщ і г. д.).

         ЛІТАРАТУРА ДЛЯ ЧЫТАННЯ І РАСКАЗВАННЯ

         Пацешкі: "Вожык", "Ягорачка", "А ты, коценька-каток".

         Вершы: С. Міхалкоў. "Дзяцька Сцепа — міліцыянер"; А. Талстой. "Званочки мае"; У. Луцэв1ч. "Шпакі"; А. Сярова. "Незабудкі"; М. Пазнанская. "Рамонкі"; Р. Барадулін. "Раскідач"; X. Жычка. "Святлафор"; Я. Колас. "Песня аб вясне"; Я. Бядуля. "Мае забавы".

         Казкі: "Зайкава хатка"; А. Талстой. "Прыгоды Бураціна"; "Снягурка", "Сястрыца Алёнка і братка Іванка".

         Апавяданні: К. Ушынскі. "Умей пачакаць"; Л. Талстой. "Костачка", "Кацянё"; Н. Калініна. "Як дзеці пераходзілі вуліцу"; Л. Талстой. "Прыйшла вясна".

         Завучванне на памяць (па выбару). Вершы: А. Благініна. "Мамін дзень"; Г. Ладоншчыкаў. "Новы дом"; М. Хведаровіч. "Дарагое імя"; Я. Бядуля. "Вясной"; С. Маршак. "Вясенняя песенька"; Я. Трутнёва. "Майскае свята", "Ластаўка".

          НАВУЧАННЕ ГРАМАЦЕ

         С (гук і літара, пісаць у сшытку).

         Гукавы аналіз і сінтэз, чытанне, пісьмо прамых адкрытых складоў з зычнымі п, т, к, г галоснымі а, о, у.

         Гукавы аналіз і сінтэз, чытанне, пісьмо слоў МАК, КОТ, СУП, СУК, СОК.

         Дзяленне слова на склады.

         Складовы і гукавы аналіз, чытанне, пісьмо слоў МАМА, ТАТА.

         Чытаць склады з гэтых літар, па складах словы. Пісаць вялікія і малыя літары ў сшытку. Вусны аналіз слоў. Складанне слоў з азбукі. Складанне сказаў з двух-трох слоў.

     

    Категория: Программно-методическое обеспечение работы в ДОУ | Добавил: Nehlest (05.01.2012) | Автор: Нехведович Е.С.
    Просмотров: 4380 | Теги: 3 год навучання)., Праграма Развіццё маўлення на аснов | Рейтинг: 5.0/3 |
    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]