Пятница, 19.04.2024, 13:19Приветствую Вас Гость | RSS
SchoolMasters
Форма входа
Поиск
Меню сайта
Категории
Программно-методическое обеспечение работы в ДОУ
Планирование работы в ДОУ
Планы, конспекты занятий с дошкольниками
Взаимодействие с другими специалистами ДОУ
Взаимодействие с родителями
Календарь
.
Осталось...
Опросы
Оцените мой сайт
Всего ответов: 128
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Партнер
OZ.by - не только книжный магазин
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • web.A.net
  • Педагогическая мастерская


    Главная » Статьи » Работа с дошкольниками » Программно-методическое обеспечение работы в ДОУ

    Праграма "Развіццё маўлення на аснове азнаямлення з навакольным светам" (ЗПР, 3 год навучання). Частка 1

          

       РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ НА АСНОВЕ АЗНАЯМЛЕННЯ З НАВАКОЛЬНЫМ СВЕТАМ

       ТРЭЦІ ГОД НАВУЧАННЯ

       1 квартал

         Звесткі аб чалавеку. Абагульніць усе неабходныя звесткі аб сабе, бацьках, братах, сёстрах, імёны і імёны па бацьку працаўнікоў дзіцячага сада. Паглыбляць уяўленні аб бяспецы жыцця (дома, на вуліцы).

         Наш дзіцячы сад. Наша група. Экскурсія па саду, групах. Пашыраць уяўленне аб прызначэнні асноўных памяшканняў.

         Агародніна і садавіна. Паглыбляць уяўленні дзяцей аб агародніне і садавіне: ведаць назвы, дыферэнцыраваць, пераутвараць, пазнаваць у любым выглядзе. Экскурсіі ў сад, на агарод, у магазін, на рынак. Дапамагаць дарослым збіраць ураджай агародніны, садавіны. Вучыць гатаваць салату: чысціць, наразаць, змешваць прадукты.

         Свойскія і дзікія птушкі і іх дзіцяняты. Пашыраць веды аб свойскіх і дзікіх птушках і іх дзіцянятах (знешні выгляд, асаблівасць будовы, адрозненні ў будове цела, характэрныя гукі, месцапражыванне, карысць). Практыкаваць у параунанні, класіфікацыі птушак па адметных уласцівасцях. Звярнуць увагу на адлёт і прылёт птушак (пералётныя птушкі); на птушак, якія зімуюць, клопат чалавека аб іх. Разгляданне карцінак, ілюстрацый, прагляд дыяфільмаў, тэлеперадач.

         Свойскія і дзікія жывелы і іх дзіцяняты. Працягваць фарміраваць і удакладняць уяўленні дзяцей аб свойскіх і дзікіх жывёлах і іх дзіцянятах (знешні выгляд, асноўныя часткі цела, адрозненні ў бні, класіфікацыя жывёл па адметных уласцівасцях. Пазнаёміць з жыццём дзікіх жывёл восенню: падрыхтоўка да зімы. Разгляданне карцін, прагляд дыяфільмаў, тэлеперадач. Гутарка "Як рыхтуюцца да зімы дзікія жывёлы”.

         Адзенне і абутак. Працягваць вучыць дзяцей адрозніваць адзенне і абутак у залежнасці ад пары года, матэрыялу, з якога яны зроблены, знаёміць са спосабамі догляду. Фарміраваць у дзяцей беражлівыя адносіны да адзення і абутку. Экскурсія у магазін. Разгляданне карцінак.

         Поры года: лета — восень (параўнанне). Фарміраваць уяўленні аб сезонных з'явах у прыродзе. Летам: цёпла, сонечна, ідуць дажджы, шмат травы, кветак, ягад, паспявае агародніна і садавіна, шмат матылькоў, жукоў, стракоз, птушак; людзі косяць траву, нарыхтоўваюць сена. Восенню: пахаладанне, частыя дажджы, вятры, ападае лісце, вянуць травы, збіраюць ураджай агародніны і садавіны, знікаюць матылкі, жукі, адлятаюць птушкі ў цёплыя краіны.

       Гутарка "За што мы любім лета". Назіраць за надвор'ем восенню, вызначаць яго асноўны стан (дзьме вецер, ідзе дождж, пахмурна, сонечна, туман); заўважаць сувязі: свеціць сонейка — становіцца цяплей, ідзе дождж — лужыны і г. д. Вучыць весці каляндар надвор'я. Арганізаваць збор лісця, насення, прыроднага матэрыялу. Гутарка "Праца людзей восенню". Экскурсія ў лес, сад, парк, поле. Разгляданне асенніх лістоў, пладоў. Пашыраць веды аб нежывой прыродзе, арыентуючыся на даступнасць матэрыялаў і штодзённую дзейнасць дзяцей.

         Часткі сутак. Дні тыдня. Поры года. Фарміраваць уяўленні аб часе (часткі сутак, дні тыдня, поры года; паслядоўнасць іх змен, працягласць, асноўныя прыкметы). Вучыць дзяцей разумець і выяўляць прычынна-выніковыя залежнасці.

         Святы і забавы. Вучыць дзяцей расказваць пра свята. Удакладняць веды пра дзень нараджэння, уменне віншаваць са святам. Развучваць вершы і песні. Заахвочваць дзяцей далучацца да агульнага святочнага настрою, уключацца ў гульні, забавы.


         ЛіТАРАТУРА ДЛЯ ЧЫТАННЯ і РАСКАЗВАННЯ

         Вершы: Н. Галіноўская. "Калыханка"; У. Маякоўскі. "Што такое добра і што такое дрэнна"; Э. Агняцвет. "Скокі".

         Казкі: "Каласок", "Пых", "Гусі-лебедзі", "Піліпка-сынок".

         Апавяданні: У. Юрэвіч. "Шумны лістапад"; В. Асеева. "Пячэнне"; В. Хомчанка. "Яблык"; I. Сакалоў-Мікітоў. "Прыйшлі асеннія халады".

         Завучванне на памяць (па выбару). Вершы: А. Пляшчэеў. "Восень наступла"; М. Івенсен. "Падае лісце"; 0.Іваненка. "Адлятаюць птушкіа".


         НАВУЧАННЕ ГРАМАЦЕ

         Фарміраваць уяўленне аб слове. Фарміраваць уяўленне аб сказе. Вучыць рабіць аналіз сказа: дзяліць на словы; устанауліваць сувязь слоў у сказе. Вучыць складаць сказы.

         Даць паняцце пра склад слова. Вучыць дзяліць словы на склады. Дыдактычныя гульні: "Хто ў каго?", "Адгадай маё слова".

        Знаёміць з тэрмінам "гук". Практыкаваць у называнні слоў з зададзеным гукам. Вучыць знаходзіць знаёмыя гукі ў вершах; месца гука ў слове (першы, апошні). Вучыць праводзіць гукавы аналіз слоў (мак, дом, дым, сыр); параўноўваць: жук і лук, кот і кіт. Вучыць адрозніваць зычныя і галосныя гукі 


      2 квартал

         Часткі цела і твару. Фарміраваць уяўленне дзяцей пра часткі цела і твару. Цела складаецца з розных частак. Нашы "памочнікі" — органы пачуццяў, дазваляюць нам бачыць, распазнаваць пахі, смак, адчуваць дотык, боль і г. д. Рукі і ногі дазваляюць нам рухацца. Унутры цела ёсць шмат касцей. Удакладняць веды дзяцей пра гігіену цела і догляд зубоў. Правілы бяспекі: папярэджванне бытавых траум і іншых няшчасных выпадкаў.

         Мэбля, посуд. Замацоўваць веды аб відах прадметаў, іх прызначэнні, вырабе, матэрыялах, спосабах догляду і г. д. Экскурсіі ў магазіны мэблі, посуду.

         Прадукты харчавання. Ведаць назвы, смак асноўных прадуктаў харчавання. Вывучацьіх з дапамогай розных органаў пачуццяў (па выгляду, смаку, паху). Вучыць адрозніваць прадукты, якія прайшлі тэрмічную апрацоўку, і сырыя, дабраякасныя і недабраякасныя. Працягваць фарміраванне культуры харчавання.

      Свойскія і дзікія жывёлы. Ведаць і называць свойскіх і дзікіх жывёл. Замацоўваць веды аб іх знешнім выглядзе, будове цела, месцах пражывання, карысці, асаблівасцях харчавання, догляду. Практыкаваць у параўнанні і класіфікацыі. Знаёміць з жыццём дзікіх жывёл зімой. Прагляд дыяфільмаў, тэлеперадач, разгляданне карцінак. Экскурсія ў заапарк.

         Птушкі. Удакладняць звесткі пра пералётных птушак (растлумачыць прычыны пералёту) і птушак, якія зімуюць. Назіраць за зімуючымі птушкамі. Практыкаваць у параўнанш і класіфікацыі птушак, у называнні мясцовых зімуючых птушак. Падкормка птушак зімой. Гутарка "Дзеці — сябры птушак". Стварэнне праблемна-пошукавых сітуацый.

         Горад. Забяспечыць веданне дзецьмі назвы роднага горада, сталіцы Рэспублікі Беларусь, назваў іншых гарадоў Беларусі. Замацоўваць веды грамадскіх будынкаў (цырк, тэатр, пошта, бальніца).

         Транспартныя сродкі. Працягваць пашыраць уяўленні дзяцей аб пасажырскім і грузавым транспарце і аб транспарце спецыяльнага назначэння (самалёты, параходы грузавыя і пасажырскія, "хуткая дапамога", пажарная машына, паштовая машына, сеялка, трактар і г. д.). Практыкаваць у параўнанні і класіфікацыі. Даць дзецям новыя звесткі аб спосабах перамяшчэння: транспарт наземны, падземны, паветраны, водны. Экскурсія на бліжэйшыя вуліцы: вывучаць правілы дарожнага руху; назіраць за работай святлафора і паводзінамі людзей.

         Поры года: восень—зіма (параўнанне). Працягваць фарміраваць уяўленні дзяцей аб сезонных з'явах у прыродзе. Назіраць за надвор'ем зімой і параўноўваць з асеннім. Гутарка пра зімовыя з'явы ў жывой і нежывой прыродзе. Весці каляндар надвор'я. Растлумачыць, што надвор'е ўплывае на тое, як апранаюцца людзі. Забавы дзяцей зімой. Экскурсія ў зімні парк. Карціна "Вось дык пакатаўся".

         Святы і забавы. Заахвочваць дзяцей расказваць пра свята. Ведаць свой дзень нараджэння. Умець віншаваць са святам і днём нараджэння дзяцей і дарослых. Развучваць вершы і песні. Падтрымліваць у дзяцей радасны настрой, прыцягваць да ўпрыгожвання пакоя, удзелу ў гульнях, забавах.

         ЛІТАРАТУРА ДЛЯ ЧЫТАННЯ I РАСКАЗВАННЯ

         Пацешкі: "3іме на закуску"; "Кукарэку-певунок".

         Казкі: "Трое парасят"; Н. Паўлава. "3імняя гулянка"; В. Суцееў. "Хто сказау "мяў"?"; "Коцік, пеўнік і лісіца"; Д. Мамін-Сібірак. "Шэрая Шыйка".

         Вершы: В. Высоцкая. "Зімовыя скокі"; Я. Журба. "Коцік"; I. Сурыкаў. "Надыход 3імы", "Рабінка"; М. Танк. "Сняжынкі”; С. Шушкевіч. "Нашы сябры"; П. Марціновіч. "Дзіўны, дзіўны Дзед Мароз"; М. Чарняўскі. "Мой аўтапарк"; Е. Лось. "Аэрадром"; У. Скарынкін. "У палёт"; I. Такмакова. "Пагуляем"; Я. Купала. "3іма"; Л. Пранчак. "Завіруха"; А. Барто. "Дзяучынка мурзатая"; К. Чукоўск1. "Майдадыр"; В. Вітка. "Карусель".

         Апавяданні: В. Біянкі. "Рыхтуюцца да 3імы"; Н. Паўлава. "Дрэвы зімой"; Л. Талстой. "Расказы для маленькіх дзяцей".

    Працяг тут >>>


    Категория: Программно-методическое обеспечение работы в ДОУ | Добавил: Nehlest (05.01.2012) | Автор: Нехведович Е.С.
    Просмотров: 7347 | Теги: 3 год навучання), Праграма Развіццё маўлення на аснов | Рейтинг: 5.0/3 |
    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]