Ільняная і жытнёвая. Сялянская. Баравая ў казачнай красе. Старажытная. Ты самая славянская, Светлая, як травы ў расе.
Пімен Панчанка У іерархічнай структуры нацыянальнага выхавання ў спецыяльнай школе галоўнае месца, без сумнення, належыць роднай мове, якая павінна з'яўляцца сродкам фарміравання ў дзіцяці карціны свету, авалодання ім беларускай культурай, ідэнтыфікацыі сваей асобы як прыналежнай да беларускага народа Матэрыялы, якія прапануюцца ў артыкуле, маюць практычную накіраванасць і, магчыма дапамогуць настаўнікам, якія выкладаюць беларускую мову ў дапаможных школах або інтэгрыраваных класах, зрабіць урокі прывабнымі для разумова адсталых дзяцей.
|