Понедельник, 06.05.2024, 05:13Приветствую Вас Гость | RSS
SchoolMasters
Форма входа
Поиск
Меню сайта
Категории
Книги для педагогов и родителей [45]
Книги для детей [119]
Статьи для педагогов и родителей [5]
Календарь
.
Осталось...
Опросы
Вам пригодился мой сайт?
Всего ответов: 118
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Партнер
OZ.by - не только книжный магазин
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • web.A.net
  • Библиотека


    Главная » Файлы » Обучение и воспитание детей » Книги для педагогов и родителей

    Алег Хаменка: Дыснэй чытаў усходнееўрапейскія казкі
    [ ] 01.12.2009, 21:47

    Алег Хаменка


    20 ноября 2009
    Алена Андреева,  TUT.BY


    "Беларускія казкі вельмі глыбокія і шчырыя”, - лічыць Алег Хаменка, творчы кіраўнік праекта "Беларускія казкі для дзетак”. Пра тое, якую мудрасць захоўвае беларускі фальклёр і як стаць сапраўдным казачнікам, ён распавёў у студыі TUT.BY.


    Кажуць, што нашыя продкі ў казках заклалі разуменне пра дзіцячыя правы. Ці так гэта на самой справе?

    У іх ўвогуле ўсё было вельмі глыбока. Дзеці маюць права даведацца пра нацыянальную спадчыну, каб яна заўсёды была побач на працягу ўсяго жыцця. Але я не думаю, што калі дзяды расказвалі казкі сваім унукам, думалі пра дзіцячыя правы. Гэта ўсё было вельмі звязана з жыццём. Пры тым, што казкі могуць быць і чароўнымі, і смешнымі, і жорсткімі, сапраўды рыхтуюць чалавека да жыцця. У гэтым кантэксце я з вамі пагаджуся.

    Пра што расказваюць казкі? Наколькі яны актуальныя сёння?

    Пра што? А пра што чалавечыя сны? Тое, што хвалюе, можа, нават, падсвядома, ці на што чалавек спадзяваецца, што чалавек перажывае з былога – усё гэта ўвасабляецца ў фальклёры. Фальклёр – гэта не толькі песня, не толькі музыка, але і мудрасці народныя, якія ўвасобіліся ў прымаўкі, прыказкі, казкі.

    Беларускія казкі, напэўна, не такія яскравыя, як, напрыклад, сённяшнія мульцікі.

    Не пагаджуся з вамі. Яны глыбокія, але іх глыбіня адразу на паверхні ня бачная. Можа, яны не такія прасунутыя ў маркетынгавых вокладках, як тыя мікі-маусы, але яны шчырэйшыя, мудрэйшыя. Напрыклад, Дыснэй чытаў усходнееўрапейскія казкі.

    Якія казкі, на ваш погляд, могуць стаць брэндавымі?

    Я не запісваў казкі, напрыклад, пра Несцерку, таму што многія з іх ўжо былі аздобленыя шматлікімі пісьменнікамі. Ёсць цэлы шэраг беларускіх істот, якія могуць быць вельмі цікавымі і з якіх можна зрабіць брэнд. Яны могуць увайсці ў нашае жыццё так жа, як, напрыклад, Віні-Пух ці Гары Поттэр. Іншая справа, што, канешне, гэтым трэба займацца, трэба глыбокае асэнсаванне дзеля таго, каб потым сапраўды таленавітыя пісьменнікі звярнулі на іх увагу. Можа быць, мы не ведалі б казку пра цара Салтана, якая, дарэчы, існуе і ў беларускім варыянце, калі б яе не аздобіў таленавіты паэт.

    Чым, на ваш погляд, варта займацца сёння – аднаўленнем і папулярызацыяй казак ці напісаннем новых?

    Асэнсаваннем. Можна пісаць і новыя, але дзеля таго, каб напісаць новыя беларускія казкі, канешне, было б няшкодна паглядзець на тое, што было, і асэнсаваць тыя механізмы, мэты, мары і схемы, па якіх гэта было зроблена народам. Тады гэта будзе і прасцей, і цікавей, і глыбей. Гэта вельмі важна, і не толькі ў кантэксце таго, што гэтым павінны займацца пісьменнікі. Мы пастаянна шукаем шляхі самаідэнтыфікацыі, вызначаем нашую ментальнасць. Усе гэтыя адказы ёсць у беларускіх казках і ўвогуле ў фальклёры і традыцыях.

    Як выхаваць у сабе добрага распавядальшчыка казак?

    Была такая традыцыя: у кожнай вёсцы было два-тры чалавека, да якіх прыходзілі дзеці і прасілі распавесці ім казку. І такія людзі павінны быць і зараз: тады нам будзе зразумела, хто мы, беларусы, якая нашая ментальнасць, дзе мы жорсткія, дзе хцівыя, дзе хітрыя, дзе мы героі.

    Паспрабуйце распавесці каму-небудзь тое, што вы прыснілі. Калі гэта будзе цікава не толькі вам, але і іншым, значыць, унутры вас жыве казачнік.


    Читать вместе с этой статьей:

    Психолог: В сказке не бывает возраста


    Создатели проекта "Беларускія казкі”: Уникальные сказки доступны всем. Качайте!

    Категория: Книги для педагогов и родителей | Добавил: Nehlest | Теги: о сказках
    Просмотров: 1648 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 4.5/2 |
    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]