Пятница, 29.03.2024, 09:17Приветствую Вас Гость | RSS
SchoolMasters
Форма входа
Поиск
Меню сайта
Календарь
.
Осталось...
Опросы
Вам пригодился мой сайт?
Всего ответов: 118
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Партнер
OZ.by - не только книжный магазин
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • web.A.net
  • Каталог сайтов


    Главная » Каталог сайтов » Наука и образование » Учителя, педагоги

    В категории сайтов: 1
    Показано сайтов: 1-1

    Сортировать по: Дате · Названию · Переходам

    гэта сайт, што ўтрымлівае неабходную для маіх студэнтаў інфармацыю. Мэта праекта — аптымізаваць нашую супольную са студэнтамі работу. У першую чаргу, рэсурс арыентаваны на студэнтаў-гісторыкаў. Ён выконвае тры задачы. Па-першае, робіць мне істотную палёгку шляхам пазбаўлення ад шэрагу тэхнічных аперацый накшталт агучвання заданняў, патрабаванняў, тэматыкі семінараў. Усё гэта цяпер ёсць на сайце. Па-другое, рэсурс палягчае студэнтам пошук гістарычнай літаратуры і любой іншай неабходнай інфармацыі — карт, фільмаў, дакументаў. Па-трэцяе, AdVerbum.org можа быць карысны ўсім людзям, якія цікавяцца гісторыяй (хаця ствараўся ён для маіх студэнтаў-гісторыкаў).

    «Ad verbum» перакладаецца з латыні як «даслоўна». Назва не выпадковая і празрыста намякае мэтавай аўдыторыіі — маім студэнтам — на неабходнасць дакладна прытрымлівацца змешчаных на сайце ўзораў і рэкамендацый. Я не абмяжоўваю свабоду вашых творчых пошукаў — карыстайцеся любой літаратурай, выказвайце свае думкі, аргументуйце і адстойвайце іх. Паколькі гэта вашыя думкі, яны могуць не супадаць з маімі — гэта цалкам нармальная з’ява. Але пры гэтым не забывайцеся на фармальны бок справы. Ёсць пэўныя правілы выступаў, вядзення дыскусій, афармлення рэфератаў. Іх выкананне гарантавана засцеражэ вас ад неабходнасці нешта перарабляць і зробіць нашую супольную працу карыснай і прыемнай.

    Сайт AdVerbum.org пачаў работу 30 студзеня 2011 года. З красавіка 2013 года праект мае дзве версіі — на беларускай і рускай мовах. Звяртаю вашу ўвагу на тое, што гэтыя версіі не тоесныя! Клік па гіперспасылцы ў меню або тэгу выведзе матэрыялы толькі на адной з моў. Для атрымання ўсіх матэрыялаў паўтарыце гэтае дзеянне, пераключыўшыся на іншую мову.

    Праект AdVerbum.org складаецца з шэрагу раздзелаў.
    — Студэнтам — раздзел утрымлівае мой расклад, а таксама крытэрыі ацэньвання, патрабаванні да афармлення рэфератаў, нарматыўныя дакументы, што рэгулююць вучэбную дзейнасці і падобныя матэрыялы.
    — Дысцыпліны — у гэтым раздзеле знаходзіцца спіс выкладаемых дысцыплін, пытанні да іспытаў і залікаў, тэмы лекцыйных заняткаў, тэматыка і пытанні да семінарскіх заняткаў, тэмы дакладаў, рэфератаў, згрупаваныя па дысцыплінах.
    — Бібліятэка — сістэматызаваная калекцыя спасылак на кнігі па гісторыі Беларусі, археалогіі, палеаграфіі і іншых дысцыплінах і галінах гістарычных ведаў. Раздзел складаецца з некалькіх падраздзелаў.
    — Гістарычныя карты — падборка спасылак на карты па гісторыі Беларусі і ўсеагульнай гісторыі (у тым ліку па гісторыі Расіі і Украіны).
    — Гістарычныя фільмы — калекцыя спасылак на дакументальныя і мастацкія фільмы па гісторыі Беларусі, гісторыі новага часу, гісторыі Расіі і Украіны і іншым дысцыплінам.
    — Гістарычная фанатэка — калекцыя спасылак на аўдыёлекцыі вядомых гісторыкаў, прамовы гістарычных дзеячоў, важныя для разумення мінулага творы музычнага, тэатральнага, літаратурнага мастацтва..

    Раздзелы дапаўняюцца тэгамі ў правай калонцы.

    Каб даведвацца аб новых матэрыялах, што размешчаны на сайце AdVerbum.org, карыстайцеся RSS-рассылкай. Адрас RSS-стужкі — http://adverbum.org/rss.xml. Клікніце па спасылцы або піктаграмцы рассылкі ў адрасным радку справа і падпішыцеся. Пасля гэтага вы будзеце атрымліваць загалоўкі і анонсы новых публікацый. Падпіску падтрымлівае большасць сучасных браўзэраў, а таксама спецыяльныя праграмы (напрыклад, Abilon).

    Артыкулы, што апублікаваныя на сайце, можна каментаваць. 

    Учителя, педагоги | Переходов: 972 | Добавил: Елена | Дата: 12.01.2014